Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падшалёўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падшалёўваць — падшаляваць.

падшалёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падшалёўваць.

падшалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падшаляваць.

падшалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падшалёўваць — падшаляваць.

падшалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Спец. Абабіць шалёўкай з ніжняга боку. Падшаляваць столь.

падшкі́пер, ‑а, м.

Памочнік шкіпера.

падшкі́перскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падшкіпера. Падшкіперская каюта.

падшкля́нак, ‑нка, м.

Падстаўка з ручкай (звычайна металічная), у якую ўстаўляюць шклянку.

падшле́мнік, ‑а, м.

Шапка, якая надзяваецца пад каску, шлем. [Андрэй] наставіў каўнер, паправіў шарсцяны падшлемнік.. і хутчэй пагнаў каня. М. Ткачоў.

падшліфава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падшліфаваць.