Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўсхо́плівацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Усхапіцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. На руках паўсхопліваліся пухіры. □ Да таго, як .. [падпалкоўнік] прывітаўся з танкістамі, усе, хто сядзеў, паўсхопліваліся. Мележ.

паўсціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Услаць усё, многае. Паўсцілаць падлогу дыванамі.

паўсця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Усцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх. Паўсцягваць мяхі на воз. Паўсцягваць боты на ногі.

паўсыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Усыпаць усё, многае.

паўсыха́ць, ‑ае; зак.

У сохнуць — пра ўсё, многае. Яблыні паўсыхалі. □ На былым падворку ўсё яшчэ ўзвышалася знаёмая лістоўніца, але і яе не абмінуў пажар — ніжняе голле паўсыхала, зялёная пакуль была адна макаўка, ды і тая пачала ўжо вянуць. Чыгрынаў.

паўсю́дна, прысл.

Усюды. На фабрыках і заводах ствараліся рабочыя камітэты, паўсюдна ўводзіўся васьмігадзінны рабочы дзень. П. Ткачоў.

паўсю́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паўсюднага.

паўсю́дны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, бывае ўсюды. Паўсюдная ўборка бульбы.

паўсядзе́ць, ‑сяджу, ‑сядзіш, ‑сядзіць; ‑сядзім, ‑седзіце; незак.

Сядзець, далёка адкінуўшыся і абапіраючыся на што‑н.

паўсядзённасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паўсядзённага. Проза ў адрозненне ад паэзіі патрабавала аб’ёмнага паказу жыцця з падрабязнасцямі побыту, паўсядзённасці, нораваў, характараў. Навуменка.