Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парасплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расплесці ўсё, многае.

параспо́рваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параспорваць.

параспо́рвацца, ‑аецца; зак.

Распароцца — пра ўсё, многае.

параспо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Распароць усё, многае.

параспо́ўзвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Распаўзціся — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

параспрага́цца, ‑аюцца; зак.

Распрэгчыся — пра ўсіх, многіх.

параспрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Распрэгчы ўсіх, многіх.

параспрадава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; зак., каго-што.

Распрадаць усіх, многіх або ўсё, многае.

параспрана́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Распрануцца — пра ўсіх, многіх. Міхалка заўважыў: — Душна? Нічога!.. Параспранайцеся! Лужанін.

параспрана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Распрануць усіх, многіх або ўсё, многае.