Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пааскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Аскрэбці ў многіх месцах; аскрэбці ўсё, многае. Пааскрабаць мох з дрэў.

пааскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паабскубаць.

пааску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паабскубваць.

паасма́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Тое, што і паабсмальвацца.

паасма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паабсмальваць.

паасо́бку, прысл.

1. Па адным, не разам. Гаварыць з кожным паасобку. □ Скончыўшы гаварыць, Лясніцкі саскочыў з воза і пайшоў у натоўп, вітаючыся паасобку з добра знаёмымі калгаснікамі. Шамякін.

2. Асобна, разлучыўшыся. — Ну што, можа і праўда нам лепш жыць паасобку, — згадзілася Раечка. Лобан.

паасо́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паасобнага.

паасо́бнік, ‑а, м.

Уст. Экземпляр чаго‑н. Гэта апошняя.. заключная частка гісторыі аднаго паасобніка кнігі «Жалейка», надрукаванай, як вядома, яшчэ ў 1908 г. Лужанін.

паасо́бны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які існуе, дзейнічае самастойна побач з іншымі. На самай віднай сцяне.. былі змешчаны групавыя і паасобныя фатаграфіі. Паслядовіч. Не толькі шматлікія хоры [оперы], але і паасобныя выканаўцы мелі поспех. Рамановіч. // Адзінкавы, рэдкі; некаторы. Залпы і паасобныя стрэлы ўсё мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. Паасобныя лісткі трымцелі і свяціліся, як медзь. Лынькоў.

2. Ізаляваны ад іншых, падобных, не звязаны з іншымі. [Сцёпка:] — Жывём мы ў агульным памяшканні ў паасобных пакойчыках. Колас.

паасо́ўвацца, ‑аецца; зак.

Асунуцца, апаўзці — пра ўсё, многае. Берагі акопчыкаў паасоўваліся ўсярэдзіну, паабвальваліся. Ермаловіч. Грыбоў тут ніхто не збірае, яны паасоўваліся на мох, пасохлі. Пташнікаў.