насты́рны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Настойлівы, напорысты, упарты ў дасягненні чаго‑н. Адзін настырны карэспандэнт усё дапытваўся, у чым сакрэт поспеху яго, Альбіна Іванавіча, работы. Даніленка. На Прывакзальнай плошчы зачыняліся магазіны, але пад дзвярыма стаялі запозненыя і настырныя пакупнікі і прасіліся нешта купіць. Адамчык.
насты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.
Стаць халодным. Печ настыла. Сцены дома настылі. // Азябнуць, змерзнуць. Людзі настылі за ранак на гліністым умерзлым доле. Быкаў. — Не сядзі вельмі, а тупай, пакуль можна, — ціха параіў [бацька].. мне, — каб ногі адразу не настылі. Кулакоўскі.
насудзі́цца, ‑суджуся, ‑судзішся, ‑судзіцца; зак.
Разм. Пасудзіцца многа, доўга.
насука́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад насукаць.
насука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑сучу, ‑сучаш, ‑сучаць; заг. насучы; зак., чаго.
Зрабіць, вырабіць у якой‑н. колькасці суканнем. Насукаць нітак. □ Я плакаў, што не магу напісаць так, як.. [маці] хочацца. Ды і наогул лягчэй было мне насукаць дратвы на сто пар ботаў, чым напісаць адзін ліст. Гарэцкі.
насу́квацца, ‑аецца; незак.
Зал. да насукваць.
насу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насукаць.
насумава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак.
Разм. Пасумаваць многа, доўга. Як усе насумаваліся па.. [сонцы] за доўгую палярную ноч! Бяганская.
насу́нуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад насунуць.
насу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Рухаючыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. — Хмараю насунулася войска... Патапталі нашы палі і паплавы. Гартны. На самалёт насунулася рэдкая імжа з дробных пясчынак. Шыцік. // перан. Надысці, наблізіцца (пра час, падзеі і пад.). Неяк адразу насунулася асенняя ноч. Грахоўскі. Было маленства, а пасля яго адразу насунулася сталасць. Чарнышэвіч.
2. Рухаючыся, закрыць, засланіць сабою. Некалі, тысячагоддзі назад, шумелі тут трапічныя лясы. Потым насунуўся ляднік, усё жывое замерла. Навуменка. Дзень быў няроўны: то пасвятлее, то зноў насунуцца нізкія кужэльныя хмары. Мележ. // Ссунуўшыся, закрыць сабой што‑н. На дзвюх табурэтках, захутанае ў цёплую коўдру, варушылася малое. З-пад хусткі, што насунулася яму на тварык, ружавеў носік. Гаўрылкін.
3. Разм. Нечакана апынуцца перад кім‑, чым‑н., наткнуцца, наскочыць на каго‑, што‑н. Адразу тры аўтамашыны насунуліся адна на адну. Новікаў. Стаяла такая цемра, што хоць на ваўка насунься. Кірэйчык.