Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нафтала́н, ‑у, м.

Лячэбная нафта, якая здабываецца ў Азербайджанскай ССР. // Лякарства, прыгатаванае з гэтай нафты.

нафтала́нны, ‑ая, ‑ае.

У склад якога ўваходзіць нафталан. Нафталанная мазь.

нафталі́н, ‑у, м.

Белае крышталічнае рэчыва з рэзкім пахам, якое здабываецца пераважна з каменнавугальнай смалы і выкарыстоўваецца для вырабу фарбавальных, узрывальных рэчываў, а таксама для барацьбы з моллю.

[Ад грэч. náphtha — нафта.]

нафталі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нафталіну. Нафталінавы пах.

нафтаналіўны́, ‑ая, ‑ое.

Абсталяваны для перавозкі нафты налівам (без тары). Нафтаналіўная баржа.

нафтано́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нафтаноснага.

нафтано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе нафту. Нафтаносны пласт.

нафтапераго́нны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для перагонкі, перапрацоўкі нафты. Нафтаперагонная апаратура.

нафтаперапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

Сукупнасць тэхналагічных прыёмаў, якія ўжываюцца для атрымання таварных прадуктаў з нафты.

нафтаперапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для перапрацоўкі нафты. Нафтаперапрацоўчы завод.