Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падцэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцадзіць.

падцэ́ліць, ‑цэлю, ‑цэліш, ‑цэліць; зак.

Разм.

1. Трапна папасці куды‑н., у якую‑н. цэль. [Тарэнта:] — Падцэляць жа вось неяк акурат у галаву. Калі б яшчэ раз давялося, дык бы напэўна ўжо ў лоб проста падцэлілі б. Галавач.

2. перан. Угадаць, улавіць зручны момант.

падцэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцэліць.

падцэнзу́рны, ‑ая, ‑ае.

Які кантралюецца цэнзурай, залежыць ад цэнзуры. Падцэнзурны друк. Падцэнзурная літаратура.

падця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падцягваць — падцягнуць і падцягвацца — падцягнуцца.

падця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падцягнуцца.

2. Зал. да падцягваць.

падця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцягнуць.

падця́гнены, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і падцягнуты.

падця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падцягнуць.

2. у знач. прым. Упалы, уцягнуты (пра жывот, бакі).

3. у знач. прым.; перан. Знешне акуратны, унутрана сабраны, стрыманы. І раптам.. [завуч] з’явіўся на заняткі ў простым, новым, старанна адпрасаваным гарнітуры, у кепачцы, без кія, рухавы І падцягнуты, як добры афіцэр. Шамякін. Уся.. [Надзея] была нейкая падцягнутая, строгая, па натуры спакойная і ўраўнаважаная. Васілёнак.

падцягну́цца, ‑цягаўся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

1. Трымаючыся за што‑н. рукамі, падцягнуць сваё цела куды‑н., да чаго‑н. Падцягнуцца на турніку. □ Хлопчык ухапіўся за голле, падцягнуўся і вылез на бераг. Хадкевіч.

2. Рухаючыся куды‑н., сабрацца, дагнаць пярэдніх. Падцягнуліся войскі да лініі фронту. □ Першая [падвода] прыпынілася і стала чакаць астатніх, пакуль падцягнуцца. Васілеўская. Самалёты парамі пабеглі на старт і цесным строем ірванулі ў паветра. Яшчэ на развароце заднія падцягнуліся, перастроіліся, і група лягла на курс. Алешка.

3. Разм. Падрасці, стаць большым. — Так... Хлопец не з дужых... І ростам не выйшаў... — Ну, рост не такі ўжо страшны, хлопец яшчэ падцягнецца. Лынькоў.

4. перан. Разм. Пачаць лепш выконваць работу, свае абавязкі, дагнаць лепшых, стаць больш дысцыплінаваным, акуратным. Пацягнуўся калектыў, вялікі давер натхняў, бадзёрыў. Узялі абавязацельствы працаваць яшчэ лепш. Кулакоўскі. Адных сакратар пакрытыкаваў, другім параіў падцягнуцца да ўзроўню перадавых. Кавалёў. — Малайчына, Ваня, — сказала настаўніца. — Вось толькі з пісьмом трэба падцягнуцца... С. Александровіч. // Стаць падцягнутым, строгім, акуратным. Пасля наведвання клуба кожны неяк падцягнуўся, стаў больш строгім, сабраным, старанным. «Звязда». Старшыня звыклым рухам паправіў рэмень, падцягнуўся і казырнуў. Шамякін.