Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падхваці́ць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., каго-што.

Тое, што і падхапіць.

падхва́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падхваціць.

падхво́снік, ‑а, м.

Частка шляі, якая праходзіць пад хвастом каня.

падхілі́цца, ‑хіліцца; зак.

Загарнуцца, гарнуцца сваімі краямі ўнутр або пад што‑н.

падхілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.

Загарнуць, падагнуць край чаго‑н. унутр або пад што‑н. Падхіліць хустку пад каўнер.

падхіля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да падхіліцца.

2. Зал. да падхіляць.

падхіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падхіліць.

падхіна́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падхінуцца.

2. Зал. да падхінаць.

падхіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падхінуць.

падхіну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падхінуць.