Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паку́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прычыняе пакуты, мукі. Пасля пакутлівай галадоўкі.. [Максім і Давід] першы раз елі так смачна і сытна. Машара.

2. Які выяўляе пакуту, муку; выкліканы пакутай, мукай. Пакутлівы ад стомы і болю твар Максіма пасвятлеў. Чарнышэвіч. [Яўген] не мог гаварыць — прарваліся цяжкія пакутлівыя слёзы. Шамякін.

паку́тна, прысл.

Тое, што і пакутліва.

паку́тнік, ‑а, м.

Чалавек, які перанёс, пераносіць пакуты. — Што з табой было? — спытаў Мікола, калі Косця апрытомнеў. Пакутнік расказаў, як яго катавалі. Новікаў. Пакутнікі.., асуджаныя на смерць, сем год праседзелі ў амерыканскіх астрогах пад штодзённым страхам смерці. Машара.

паку́тніца, ‑ы, ж.

Жан. да пакутнік.

паку́тніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пакутніка і пакутніцтва. Раманюк .. пакляўся адпомсціць ворагу і за пакутніцкую смерць Тараса і за ўсіх нас. Краўчанка. // Які выяўляе пакуты. Палкоўнік, злосны і зняможаны, адкінуўся на падушку, з пакутніцкім выглядам заплюшчыў вочы. Чорны.

паку́тніцтва, ‑а, н.

Стан, доля пакутніка. Наіўная рамантывацыя [у ранніх вершах Танка] праяўляецца ў адрыве пачуццяў ад жыццёвых сітуацый, у пакутніцтве лірычнага героя і таямнічай змрочнасці пейзажнага фону. У. Калеснік.

паку́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і пакутлівы (у 1 знач.). За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі. Мележ.

2. Які пераносіць, церпіць пакуты. І выпрастаў плечы пакутны араты, і зніклі з лучынаю курныя хаты. Броўка.

пакуха́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Кухарыць некаторы час.