паапы́рскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Апырскаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паапырскваць прахожых. Паапырскваць вінаграднікі.
паапяка́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Апячыся — пра ўсіх, многіх. Дзеці паапякаліся.
паапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Апячы ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паапякаць рукі. Паапякаць плечы на сонцы. □ — Каваль [з хлопца] будзе. Яго з кузні за вуха не выцягнеш. То ў сажу выпацкаецца, то пальцы паапякае. І ніколі не плача. Б. Стральцоў.
паара́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паараць.
паара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; зак., што.
1. Узараць усё, многае. [Хлопчык:] — Я летась адзін паараў усё. Чорны.
2. і без дап. Араць некаторы час. Паараць да паўдня. □ — Я табе і палаткі ў гумне змайстраваў, — сказаў дзядзька да госця, — а я паеду паару трохі. Колас.
паа́ркушны, ‑ая, ‑ае.
Такі, колькасць якога вылічваецца па аркушах. Пааркушны ганарар.
паарфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.
1. Ачысціць арфай усё або вялікую колькасць чаго‑н. Паарфаваць усё збожжа.
2. і без дап. Арфаваць некаторы час. Паарфаваць некалькі гадзін.
паарыгіна́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Арыгінальнічаць некаторы час; праявіць уласцівую каму‑н. арыгінальнасць.
паарышто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Арыштаваць усіх, многіх. У час вайны ніхто вечарам агню не запальваў: не было газы ды і небяспечна. Маглі наляцець фашысты і ўсіх паарыштоўваць. Дайліда.
пааса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Уставіўшы ў што‑н., асадзіць усё, многае. Паасаджваць малаткі.