напрадве́сні, прысл.
Перад самым наступленнем вясны; ранняга вясною. Напрадвесні стала прыграваць сонца. □ Віця прыехаў у Сябрынь напрадвесні. Сіпакоў. Неба было свежае і сіняе, якім яно бывае толькі напрадвесні. Шыцік. // у знач. прыназ. Пры абазначэнні года (у форме Р склону). Напрадвесні 1906 года па ўсёй царскай Расіі ішла падрыхтоўка да выбараў у першую Дзяржаўную думу. Колас.
напра́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напрасці.
напра́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напражыць.
напра́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напражыць.
напра́жыць, ‑пражу, ‑пражыш, ‑пражыць; зак., чаго.
Пражаннем прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напражыць гароху.
напрака́т, прысл.
У часовае карыстанне за плату. Уздоўж пакойчыка ненакрыты даўгаваты стол, вакол стала гнутыя венскія крэслы, што былі ўзяты напракат з рэстаранчыка паблізу. Мележ.
напрако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Пракапаць, пракласці вялікую колькасць чаго‑н. Напракопваць падземных хадоў.
напракру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Пракруціць, прасвідраваць вялікую колькасць чаго‑н. Напракручваць дзірак.
напрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад напрактыкаваць.
2. у знач. прым. Які зрабіўся ў выніку доўгіх практыкаванняў умелым, вопытным. Напрактыкаванае вока Шырокага адразу аднесла гасцей да належнай катэгорыі. Колас.
напрактыкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Разм. Практыкуючыся, набыць якія‑н. навыкі ў чым‑н. Напрактыкавацца ў слясарнай справе. □ Язэпка церабіў сукі. Ён так напрактыкаваўся на гэтай рабоце, што, здаецца, мог ссякаць іх, заплюшчыўшы вочы. Якімовіч.