Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падфастрыгава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падфастрыгаваць.

падфастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Прыфастрыгаваць, прышыць да чаго‑н. знізу, са споду. Падфастрыгаваць падол сукенкі.

падфастрыго́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падфастрыгоўваць.

падфастрыго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падфастрыгаваць.

падфутбо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Разм. Падбіць, падкінуць нагою. Падфутболіць мяч. □ — Мухамор, не баравік, ён не пойдзе ў залік! — падфутболіў маленькага круглага мухамора Васіль. Скрыпка.

падфутбо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падфутболіць.

падфутрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падфутраваць.

падфутрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Падшыць футрам. Падфутраваць паліто.

падфутро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падфутраваць.

падфутро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падфутраваць.