натуралізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца;
Прыняць (прынімаць) грамадзянства або падданства чужой краіны.
натуралізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца;
Прыняць (прынімаць) грамадзянства або падданства чужой краіны.
натуралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Даць (даваць) правы грамадзянства або падданства чужаземцу.
натураліза́цыя, ‑і,
Прыняцце іншаземцаў і асоб без грамадзянства ў грамадзянства або падданства пэўнай дзяржавы.
[Ад лац. naturalis — прыродны.]
натуралі́зм, ‑у,
1. У філасофіі — тэорыя, адпаведна якой прырода выступае як адзіны, універсальны прынцып тлумачэння існага.
2. Напрамак у літаратуры і мастацтве, які характарызуецца імкненнем да знешне дакладнага капіравання рэчаіснасці без мастацкіх абагульненняў, ідэйнай ацэнкі таго, што адлюстроўваецца.
3. Першапачатковая назва рэалістычнага напрамку ў рускай літаратуры; натуральная школа.
натуралі́ст, ‑а,
1. Той, хто вывучае, даследуе прыроду.
2. Паслядоўнік натуралізму.
натуралісты́чнасць, ‑і,
Уласцівасць натуралістычнага.
натуралісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да натуралізму.
2. Які характарызуецца ўвагай да бытавых дэталей, імкненнем да фатаграфічнага капіравання рэчаіснасці без абагульнення таго, што паказваецца.
натура́льна,
1.
2.
натура́льнасць, ‑і,
Уласцівасць натуральнага (у 3–6 знач.).
натура́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны.
2. Абумоўлены законамі прыроды.
3. Які існуе ад прыроды, прыроджаны.
4. Сапраўдны, прыроднага паходжання;
5. Які адпавядае рэчаіснасці; сапраўдны.
6. Нармальны, звычайны.
7. Які ўтвараецца, атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 4 знач.).
•••