натуральны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны. Белавежская пушча — адзінае месца.. [на Беларусі], дзе зубры ў натуральных умовах жывуць. «Маладосць». [Бухгалтар:] — Адзіным натуральным рубяжом, які аддзяляў дрыгавічоў ад драўлян, з яўлялася Прыпяць. В. Вольскі.
2. Абумоўлены законамі прыроды. Натуральны прырост насельніцтва. Натуральная смерць.
3. Які існуе ад прыроды, прыроджаны. Натуральны колер твару. Натуральны імунітэт.
4. Сапраўдны, прыроднага паходжання; проціл. штучны. Натуральны шоўк. Натуральная кава.
5. Які адпавядае рэчаіснасці; сапраўдны. Натуральнае асвятленне. ▪ Зялёнае ўбранне .. [дрэў] станавілася амаль натуральным, калі месяц хаваўся. Кулакоўскі. Пасярэдзіне двара моўчкі стаіць мармуровая, у натуральную велічыню, копія з фларэнтыйскага Давіда. Караткевіч.
6. Нармальны, звычайны. Пакой зноў набыў свой натуральны выгляд. Мурашка. // Звычайны для каго‑н., просты. Глінскі ўвайшоў у сваю ролю, голас яго пагучнеў, жэсты сталі больш натуральнымі і выразнымі. Кулакоўскі.
7. Які ўтвараецца, атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 4 знач.). Натуральны падатак. Натуральная аплата.
•••
Натуральная гаспадарка гл. гаспадарка (у 1 знач.).
Натуральная школа гл. школа.
Натуральны адбор гл. адбор.
Натуральны рад лічбаў гл. рад (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)