Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падтынко́ваны,

гл. падтынкаваны.

падтынко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падтынкоўваць.

падтынко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падтынкаваць.

падты́ннік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства макавых, з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і аранжавым млечным сокам; чыстацел.

падтэ́кст, ‑у, М ‑сце, м.

Унутраны, прыхаваны сэнс якога‑н. тэксту, выказвання. [Іван Іванавіч] не ўсё дагаварваў, у яго апошніх словах: «Вы разумееце мяне?» — быў падтэкст. Людміла яго зразумела. Арабей.

падтэ́кставы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да падтэксту.

2. Які знаходзіцца, размешчаны пад тэкстам. Падтэкставыя заўвагі.

падтэксто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Спец.

1. Складанне тэксту для песеннай музыкі.

2. Тэкст, вершы для песеннай музыкі.

3. Тэкст для растлумачвання чаго‑н.

па́дуб, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Вечназялёны, радзей лістападны куст ці невялікае дрэва з калючым лісцем і ядавітымі чырвонымі пладамі. / ‑у, у знач. зб. Насадзіць падубу.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.

падубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змерзнуць, замерзнуць на холадзе — пра ўсіх, многіх. — Мусіць жа і падубелі, дзеткі мае? — пытала... [цётка Гарпіна], як толькі ўгледзела нас. Сабаленка.

2. Памерзнуць некаторы час. Падубець на марозе тры гадзіны.

падубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што.

Спец.

1. Выдубіць усё, многае. Падубіць усе шкуры.

2. Дубіць некаторы час. Трэба яшчэ падубіць аўчыны.