Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

натрубі́цца, ‑трублюся, ‑трубішся, ‑трубіцца; зак.

Разм.

1. Патрубіць многа, уволю. Натрубіўся за дзень, аж у галаве звініць.

2. Груб. Наесціся, напхацца. Натрубіцца кашы.

натрубі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак.

Разм. Распаўсюдзіць весткі, чуткі аб кім‑, чым‑н.

натру́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад натрудзіць.

2. у знач. прым. Стомлены, прыведзены ў хваравіты стан (працай, хадой і пад.). Натруджанае цела ныла.., а час цягнуўся доўга, нібы вечнасць. Карпюк.

натру́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да натрудзіцца.

2. Зал. да натруджваць.

натру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да натрудзіць.

натру́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Стаміцца, прыйсці ў хваравіты стан (ад працяглай або цяжкай працы, хады і пад.). Не забуду братэрскі я поціск Загрубелых прасоленых рук, Што натрудзіліся на спякоце... Будзь здароў, італьянскі наш друг! Панчанка. // Папрацаваць многа, да стомы. [Люба:] — Большай пакуты [раджаць] мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла, я натрудзілася страшэнна была. Чорны. Не да сустрэч і забаў вечарамі, калі так натрудзішся за дзень, што кожная часцінка цела патрабуе спачыну. Хадкевіч.

натру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Стаміць, давесці да хваравітага стану (працяглай або цяжкай працай, хадой і пад.). З лесу выходзім, калі сонца ўжо схіліла на захад. Бацька дужа натрудзіў ногі і.. ледзь наспявае за мною. Сачанка.

натрусі́цца, ‑трусіцца; зак.

Разм. Насыпацца, высыпацца пры трасенні, вытрасанні. Анюта перадала Мікульскаму абярэмак [сена], сабрала з долу тое, што падаткнула яму пад руку. Місько.

натрусі́ць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; зак., чаго.

Разм. Трасучы, вытрасаючы, насыпаць, высыпаць што‑н. (у якой‑н. колькасці). Арына паклала ў бочку апошні рад [а]гуркоў, натрусіла зверху лісця, душыстага [кропу]. Стаховіч.

на́трухам, прысл.

Абл. Трушком; робячы невялічкія крокі. У другой палове дня на вуліцы з клункам за плячыма амаль натрухам ішла бабуля. Федасеенка.