Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падту́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтуліць.

падтулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., што.

Падагнуць, падкурчыць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Сабака заенчыў, падтуліў хвост і кінуўся наўцёкі. Чорны. Убачыўшы мяне, конь нахмыліўся, падтуліў вушы. Дамашэвіч.

•••

Падтуліць хвост — спалохаўшыся вынікаў сваіх паводзін, учынкаў і пад., стаць больш асцярожным.

падту́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падтуліць.

падтупі́цца, ‑туліцца; зак.

Разм. Тое, што і прытупіцца.

падтупі́ць, ‑туплю, ‑тупіш, ‑туліць; зак., што.

Разм. Тое, што і прытупіць.

падту́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падтупіцца.

2. Зал. да падтупліваць.

падту́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падтупіць.

падтупля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да падтупіцца.

2. Зал. да падтупляць.

падтупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падтупіць.

падтушава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтушаваць.