натра́вачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да натраўкі. Натравачны цэх.
натраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; што і чаго.
Спец. Зрабіць малюнак на паверхні чаго‑н. пры дапамозе едкага рэчыва; вытравіць.
на́травы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да натру. Натравая вапна.
натралёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да натраляваць.
натралява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., чаго.
Тралюючы, вывезці, даставіць у нейкай колькасці. Натраляваць бярвення з лесу.
натрапа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад натрапаць.
натрапа́цца, ‑траплюся, ‑трэплешся, ‑трэплецца; зак.
1. Разм. Патрапаць многа, доўга; трэплючы што‑н., наравіцца. Натрапацца за дзень у сушні.
2. перан. Разм. Нагаварыцца ўволю.
натрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; заг. натрапі; зак., чаго.
1. Трэплючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Натрапаць канапель.
2. і без дап. Нагаварыць няпраўды. Пасля снедання, выходзячы з хаты, Герасім папярэдзіў: — Ты вот натрэплеш на маю галаву чаго не трэба!.. Лобан.
натра́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
Разм.
1. Выпадкова сустрэцца, трапіцца. Мабыць, я доўга блукаў бы па гэтых дарогах і сцежках, як у дрымучым лесе, калі б чалавек, якога я хацеў перш-наперш убачыць, не натрапіўся мне сам. Хадкевіч. Пачыналася квартальная справаздача, старшы наш бухгалтар Наўроцкі збіраўся пасля яе пайсці на пенсію, трэба было даць яму некага ў памочнікі. Якраз на гэты час натрапіўся Собіч. Скрыган. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпадкова знайсціся. [Любе] натрапілася ў рукі адна рэч. Гэта быў зусім змяты і пацёрты заклеены канверт. Чорны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выдацца, выпасці; надарыцца. Прымаючы ў сваю групу чалавека, Алёша пытаў у яго: — Гарэлку п’еш?.. — Калі натрапіцца, — адказваў часам.. хлопец. Паслядовіч.