Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падтасо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падтасоўваць.

падтасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падтасаваць.

падтасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падтасоўваць — падтасаваць.

падтасо́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто падтасоўвае факты з мэтай увесці ў зман.

падтаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; пр. падтоўк, ‑таўкла, ‑таўкло; зак., што і чаго.

Разм. Натаўчы дадаткова, яшчэ трохі. Падтаўчы бульбы.

падта́ць, ‑тане; зак.

Растаць крыху, знізу або з краёў. На агародах добра падтаў снег, і гракі пачалі ладзіць свае гнёзды на падсохлай стромай таполі. Лобан.

падтачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Натачыць злёгку, крыху або дадаткова. Падтачыць нож. Падтачыць сякеру.

2. Пашкодзіць, раз’ядаючы знутры, знізу (пра чарвей і пад.). [Ляксандра:] — Шашаль падтачыў падрубы. Баранавых.

3. перан. Аслабіць, падарваць (сілы, здароўе і пад.). З выгляду [Люся] была змізарнелая, бляклая — як бы цяжкая хвароба падтачыла яе і яна толькі-толькі стала на ногі. Навуменка.

•••

Камар носа не падточыць гл. камар.

падтачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Далучыць для падаўжэння, павелічэння чаго‑н. [Янка:] — Я гэта адсяку канец вяроўкі, знізу падтачу ды спускаюся далей. Якімовіч.

падто́плены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтапіць ​1.

падто́плены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтапіць ​2.

падто́плівацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да падтопліваць ​1.

падто́плівацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да падтопліваць ​2.

падто́пліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падтапіць ​1.

падто́пліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падтапіць ​2.