Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падсыці́ць, ‑сычу, ‑сыціш, ‑сыціць; зак., што.

Падсаладзіць мёдам. Падсыціць кашу.

падсы́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсыціць.

падсы́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсыціць.

падсэ́рцавы, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны пад сэрцам.

падсява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсяваць — падсеяць.

падсява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падсяваць.

падсява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсеяць.

падсяда́нне, ‑я, н.

У спорце — прысяданне. Падняць штангу без падсядання.

падсяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсесці.

падсядзёлак, ‑лка, м.

Частка конскай вупражы: накрытая скурай падушка, якая падкладваецца пад пасак. Цэлы вечар пры лучыне дзед правіў хамут і паўшоры, падшываў новы лямец да падсядзёлка. Якімовіч.