Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падсці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і подсціл (у 2 знач.). Ляжаў.. [жарэбчык] ля ясляў на мяккай саламянай падсцілцы. Якімовіч. На падсцілках з газет і мяшкоў, проста на падлозе ўздоўж сцен, разасланы пасцелі. Сяргейчык.

падсыла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падсыпаць.

падсыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падаслаць ​1.

падсыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсыпа́ць — падсы́паць і падсыпа́цца — падсы́пацца.

падсы́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсы́паць.

падсы́пацца, ‑плецца; зак.

Насыпацца пад што‑н.

падсыпа́цца, а́ецца; незак.

1. Незак. да падсы́пацца.

2. Зал. да падсыпа́ць.

падсы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пяе; зак.

1. што і чаго. Насыпаць дадаткова, насыпаючы, падбавіць. Падсыпаць вугалю ў топку. Падсыпаць солі ў суп. / у безас. ужыв. Цяпер, пры марозіку, усё тут сцвярдзела, зраўнялася, потым яшчэ сняжку нядаўна падсыпала. Кулакоўскі. // Усыпаць, насыпаць употай, з пэўным намерам. Падсыпаць атруты.

2. што і чаго. Насыпаць пад каго‑, што‑н. Я выпраг з калёс, [каня], завёў яго ў стайню. Падсыпаў пад пысу аўса. Сачанка. Суддзя круціўся на крэсле, нібы пад яго падсыпалі жменю іголак. Лынькоў.

3. што. Зрабіць крыху вышэйшым, насыпаўшы дадаткова пяску, зямлі і пад. [Мацей:] — Эй, гаспадар! Не лянуйся, прызбу падсып, лавачку змайструй... Краўчанка.

4. перан.; каму. Разм. Пабіць, строга пакрытыкаваць каго‑н. — Правільна, дзед! Падсып яму... Хай пацярэбіцца... — Крый яго! Пташнікаў.

•••

Падсыпаць перцу (солі) — добра даняць, дапячы каму‑н. іроніяй, едкім словам.

падсыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да падсы́паць.

падсы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. падсыпаць (у 1–3 знач.).

падсыха́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. падсыхаць — падсохнуць.

падсыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсохнуць.