Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падсу́сед,

гл. падсуседзі.

падсусе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да падсуседзіцца.

падсу́седзі, ‑яў; адз. падсусед, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Беззямельныя сяляне ў Вялікім княстве Літоўскім у 16 — першай палавіне 17 ст., якія жылі на чужых дварах у вёсках і гарадах.

2. Разм. Кватаранты, жыльцы. [Барысевіч:] — Маці пусціла да нас жыць пагарэльцаў. У хаце жыло тады ў падсуседзях восем чужых сем’яў. Залескі.

падсусе́дзіцца, ‑седжуся, ‑седзішся, ‑садзіцца; зак., да каго-чаго.

Разм. Сесці, размясціцца побач з кім‑н.; далучыцца да каго‑, чаго‑н.; прысуседзіцца. [Лоўгач:] — Давайце і мы па адной бярозе пасадзім!.. — Падсуседзімся да дзіцячай ініцыятывы? Савіцкі.

падсу́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсушыць.

падсу́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсушваць.

падсу́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падсушыцца.

2. Зал. да падсушваць.

падсу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсушыць.

падсу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсушыць.

падсушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Крыху, злёгку высушыцца, стаць сушэйшым.

2. Злёгку абсушыць сябе, сваю вопратку. — Вось, — і я паказаў.. на свае ногі, з якіх сцякала на падлогу вада. — Пад дажджом з самае раніцы — змёрз страшэнна. Ці нельга было б падсушыцца і абагрэцца? Лупсякоў.