падвалі́ць 1, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.
Разм.
1. што і чаго. Падсыпаць вялікую колькасць чаго‑н. Падваліць воз пяску пад прызбу.
2. Выпасці, нападаць дадаткова ў вялікай колькасці. Уначы яшчэ падваліў снег, засыпаў усе сляды і мурашнікі. Караткевіч. / у безас. ужыв. За ноч падваліла снегу.
3. Прыйсці, далучыцца да каго‑, чаго‑н. у вялікай колькасці. Алея ажывае.. — хлопцы падвалілі гаманлівай чарадою. Савіцкі. / у безас. ужыв. Народу падваліла.
4. перан. Нечакана прыйсці, з’явіцца (пра шчасце, удачу і пад.). — Бачыш, сын, якое нам шчасце падваліла? За нашага старога.. [каня] нам далі маладую Сівую, — апярэдзіў бацька маё пытанне. Дамашэвіч.
падвалі́ць 2, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што і чаго.
Зваліць злёгку, нямнога (пра сукно, воўну і пад.).
падвало́ка, ‑і, ДМ ‑лоцы, ж.
Невялікі невад. Лавіць рыбу падвалокаю. □ З песняю цягне арцель падвалокі. Вялюгін.
падва́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвальваць 1 — падваліць 1.
падва́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца, незак.
1. Незак. да падваліцца.
2. Зал. да падвальваць 1 (гл. падваліць у 1 знач.).
падва́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падваліць 1.
падва́льваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падваліць 2.
падва́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да падвала (у 1 знач.). Падвальнае акенца. □ — Вы што тут робіце? — нахіліўшыся над падвальнай дзіркай, крычыць.. [жанчына]. Гарбук. // Размешчаны ў падвале. Частка рабочых з двара і падвальных кватэр перабралася наверх. Бядуля. У падвальным памяшканні — сталоўка. Таўлай. // Які ўласцівы падвалу; такі, як у падвале. Падвальная сырасць. Падвальная цемра. // у знач. наз. падва́льны, ‑ага, м. Рабочы, які працуе ў вінным падвале. — [Ясь:] .. у мяне спірытус астаўся яшчэ з таго часу, як падвальным быў. Чарнышэвіч.
2. Які займае падвал у газеце. Падвальны артыкул.
падва́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падварыць.
падва́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падварыцца.
2. Зал. да падварваць.
падва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падварыць.
падва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. падварыць (у 3 знач.).