паадыхо́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.
Разм. Адысціся ад чаго‑н. убок, на нейкую адлегласць — пра ўсіх, многіх.
паадыхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.
1. Адысці на нейкую адлегласць, у іншае месца — пра ўсіх, многіх. Паадыходзіць убок. Паадыходзілі дзеці ад стала. Паадыходзіць на новыя пазіцыі. □ Жанчыны паадыходзілі ад сваіх [прасніц] і разглядалі на стале фатаграфічную картку. Сабаленка. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адправіцца па свайму маршруту — пра ўсё, многае. Цягнікі паадыходзілі.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перастаць шчыльна прылягаць, паадставаць у многіх месцах — пра ўсё, многае. Паадыходзілі дзверы. Паадыходзілі завесы на варотах.
паад’язджа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Ад’ехаць — пра ўсіх, многіх. Людзі паад’язджалі ўжо далекавата. Госці паад’язджалі.
паажыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Разм. Ажыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Лясы паажывалі.
паазіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Азірнуцца некалькі разоў; азірацца на працягу нейкага часу. Дзед Трахім адсунуў трохі ад камінка ўслончык, паазіраўся і сеў. М. Стральцоў. Чубар ашалела пастаяў колькі хвілін насупраць драўлянага збудавання на рацэ, паазіраўся. Здавалася, нічога не пагражала яму. Чыгрынаў.
паакле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Тое, што і паабклейваць.
паако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Тое, што і паабкопваць.
пааку́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Акучыць усё, многае. Паакучваць бульбу.
2. і без дап. Акучваць некаторы час. Паакучваць да паўдня.
паапада́ць, ‑ае; зак.
Апасці — пра ўсё, многае. Лісты паападалі з дрэў.
паапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і паабпальваць.