падсмалі́цца, ‑смалюся, ‑смалішся, ‑смаліцца; зак.
Злёгку абпаліць сабе агнём валасы, скуру і пад.
падсмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.
Памазаць, насыціць смалой у асобных месцах; насмаліць дадаткова, яшчэ трохі. Падсмаліць дно лодкі. □ [Васіль:] — Пачакай.. Зараз толькі нос [чоўна] падсмалю, недзе тутака цякло... Савіцкі.
падсмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.
Злёгку або дадаткова абпаліць агнём. Падсмаліць валасы. □ Стараючыся, каб як не падсмаліць вусоў, чалавек дакурвае да самых губ. Чорны. Стары перавярнуў кабанчыка дагары нагамі, каб добра падсмаліць падчаровак. Сабаленка.
падсма́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падсмаліцца.
2. Зал. да падсмальваць.
падсма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсмаліць 2.
падсме́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсмейвацца.
падсме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. з каго-чаго і над кім-чым. Кпіць, жартаваць над кім‑, чым‑н. Партызаны.. увесь час перагаварваліся, жартавалі. Найбольш падсмейваліся над барадатым высокім мужчынам,.. якога звалі жартам «барада». Мележ. — І калі ты гэтак распанела? — падсмейваецца з жонкі Міхал. Васілевіч.
2. Ціхенька смяяцца, пасмейвацца час ад часу. Да.. [Лабановіча] зноў вярнуўся добры настрой, і, стоячы каля люстэрачка,.. ён сам сабе падсмейваўся. Колас.
падсмо́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падсмаліць 1.
падсмо́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падсмольваць.
падсмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсмаліць 1.
падсмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся.
Зак. да падсмейвацца (у 1 знач.).