паўско́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Ускапаць усё, многае. Паўскопваць грады.
паўскра́й, прыназ. з Р.
Спалучэнне з прыназоўнікам «паўскрай» выражае прасторавыя адносіны; прыназоўнік «паўскрай» указвае на месца або прадмет, каля краю якога што‑н. размяшчаецца ці рухаецца. Раман запрог каня, палажыў на драбінкі плуг і мернаю ступою паехаў паўскрай яру. Колас.
паўсло́ва, ‑а, н.
Палавіна слова, няпоўнае слова. Тут Павел Іванавіч і паўслова не сказаў, бо пэўна ведаў: высадзі Якава, дык пехатою пойдзе, а ўсё роўна пабывае на шахтбудзе. Кулакоўскі. // Мала, некалькі слоў. З паўслова Гарбулёва, выцягнутага нібы абцугамі, .. [Саламон] стараўся ўлаўліваць галоўны сэнс розных спраў. Бядуля.
•••
З паўслова — адразу, з першых слоў (зразумець, засвоіць і пад.).
На паўслова — для кароткай размовы, паведамлення (выклікаць, папрасіць і пад.).
На паўслове — не дагаварыўшы пачатага (змоўкнуць, спыніцца і пад.) або не даслухаўшы субяседніка (перапыніць, перабіць і пад.).
паўслухо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Услухоўвацца некаторы час. [Валока і немец] яшчэ паўслухоўваліся, мярцвеючы ад празмерна[й] увагі. Быкаў.
паўсляпы́, ‑ая, ‑ое.
Амаль сляпы, не зусім сляпы. Паўсляпы чалавек.
паўсме́рць, ‑і, ж.
У выразе: да паўсмерці — вельмі моцна. [Аўдоля:] — А ці праўда гэта, што яны Алеся збілі да паўсмерці? Крапіва. Кахаў аж да паўсмерці І да паўзабыцця... Кляўко.
паўсміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Усміхацца некаторы час. Паслухалі прафесары, пазатыкаўшы вушы, паўсміхаліся і параілі ехаць мне дадому ды іграць на вечарынках. Кулакоўскі.
паўсо́н, ‑сну, м.
Стан, блізкі да сну; дрымота. Стомленасць працінае ўсё цела, пот залівае спіну. Усё плыве нібыта ў тумане ці ў паўсне... С. Александровіч.
паўсо́нны, ‑ая, ‑ае.
Які засынае або не зусім прачнуўся. // Уласцівы таму, хто засынае або яшчэ не зусім прачнуўся. Паўсонны голас.
паўсо́тні, ж.
Палавіна сотні, пяцьдзесят. Чалавек з паўсотні сялян завіхаліся з лапатамі, з граблямі, з мётламі. Лынькоў.