Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

параскра́дваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параскрадваць.

параскра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і параскрадаць.

параскру́чваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параскручваць.

параскру́чвацца, ‑аецца; зак.

Раскруціцца — пра ўсё, многае.

параскру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскруціць усё, многае.

параскрыва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параскрываць.

параскрыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Раскрыцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

параскрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Раскрыць усё, многае або ўсіх, многіх. [Антон:] — Не тое што стопкі ці пуні, а хаты ўсе параскрываюць. Ермаловіч. Пад вішнямі, млеючы ад гарачыні, капашыліся куры — грабліся, пылілі, закопваліся глыбей у пясок і на момант заміралі, параскрываўшы ад смагі ружовыя раты. Ракітны.

параскры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскрышыць усё, многае.

параскула́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Раскулачыць усіх, многіх. [Верасневіч:] У калгасе не павінна быць кулакоў. Кулакоў параскулачвалі ў трыццатым годзе. Мурашка.