Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паадшрубо́ўвацца, ‑аецца; зак.

Адшрубавацца ў многіх месцах — пра ўсё, многае. У адным буферы стакан аслаблы. Лапкі паадшрубоўваліся, — адказаў Сымонка. Шынклер.

паадшрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адшрубаваць адно за другім усё, многае. Паадшрубоўваць гайкі.

паадшту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адштурхнуць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадштурхваць лодкі ад берага.

паадшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адшукаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадшукваць сваякоў. Паадшукваць згубленыя рэчы.

паадшчапля́цца, ‑яецца; зак.

Тое, што і паадшчэплівацца.

паадшчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Тое, што і паадшчэпліваць.

паадшчэ́плівацца, ‑аецца; зак.

Адшчапіцца ў многіх месцах — пра ўсё, многае.

паадшчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адшчапіць адно за другім усё, многае. Паадшчэпліваць зашчапкі.

паадыхо́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.

Разм. Адысціся ад чаго‑н. убок, на нейкую адлегласць — пра ўсіх, многіх.

паадыхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.

1. Адысці на нейкую адлегласць, у іншае месца — пра ўсіх, многіх. Паадыходзіць убок. Паадыходзілі дзеці ад стала. Паадыходзіць на новыя пазіцыі. □ Жанчыны паадыходзілі ад сваіх [прасніц] і разглядалі на стале фатаграфічную картку. Сабаленка. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адправіцца па свайму маршруту — пра ўсё, многае. Цягнікі паадыходзілі.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перастаць шчыльна прылягаць, паадставаць у многіх месцах — пра ўсё, многае. Паадыходзілі дзверы. Паадыходзілі завесы на варотах.