Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паадшпі́львацца, ‑аецца; зак.

Адшпіліцца ў многіх месцах, усюды — пра ўсё, многае. Каўняры паадшпільваліся.

паадшпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адшпіліць адно за другім усё, многае. Паадшпільваць гузікі. Паадшпільваць значкі.

паадшрубо́ўвацца, ‑аецца; зак.

Адшрубавацца ў многіх месцах — пра ўсё, многае. У адным буферы стакан аслаблы. Лапкі паадшрубоўваліся, — адказаў Сымонка. Шынклер.

паадшрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адшрубаваць адно за другім усё, многае. Паадшрубоўваць гайкі.

паадшту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адштурхнуць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадштурхваць лодкі ад берага.

паадшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адшукаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадшукваць сваякоў. Паадшукваць згубленыя рэчы.

паадшчапля́цца, ‑яецца; зак.

Тое, што і паадшчэплівацца.

паадшчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Тое, што і паадшчэпліваць.

паадшчэ́плівацца, ‑аецца; зак.

Адшчапіцца ў многіх месцах — пра ўсё, многае.

паадшчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адшчапіць адно за другім усё, многае. Паадшчэпліваць зашчапкі.