Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навеяць (у 3 знач.).

навядзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. наводзіць — навесці (у 5, 7 і 8 знач.).

навядзьма́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., чаго.

Разм. Выклікаць што‑н. вядзьмарствам. — Толькі дажджу не навядзьмарце! — мацней гукнуў Сяргей, заходзячы на двор. Сіўцоў.

навя́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад навязаць.

навяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца;

Разм.

1. Напрасіцца; дамагчыся свайго назойлівымі просьбамі. Навязацца ў госці. Навязацца з прапановай. Навязацца ў кампанію.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Пачаць неадчэпна мучыць, не даваць спакою. І на Міхася жаль нахлынуў І нейкі смутак навязаўся. Колас.

навяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак.

1. чаго. Зрабіць шляхам вязання нейкую колькасць. Навязаць пальчатак. Навязаць шкарпэтак. // Звязаць у адно значную колькасць чаго‑н. Навязаць цэлы клунак бялізны. // Звязваючы, зрабіць нейкую колькасць чаго‑н. Навязаць венікаў. Навязаць снапоў.

2. што. Надзеўшы або абкруціўшы, завязаць. Навязаць вяроўку на рогі жывёле.

3. перан.; што каму-чаму. Прымусіць каго‑н. прыняць або зрабіць што‑н. супроць яго волі, жадання. Навязаць дагавор. □ [Зорын] хацеў навязаць гітлераўцам бой там, дзе яны не чакалі. Гурскі. // Унушыць што‑н. каму‑н. супраць яго волі. Навязаць сваю думку. □ [Саўку] пачынаў агортваць страх, і ён часамі жахаўся той ролі, якую навязалі яму войт і яго прыяцелі. Колас. Я зразумеў, што мне трэба навязаць .. [Волкаву] сваю волю, сваю ўпэўненасць у перамозе. Шамякін. // Абцяжарыць каго‑н. кім‑, чым‑н. — Сядай тут і будзем працаваць, — сказаў Юрка Маргун такім тонам, быццам мяне яму сілком навязалі. Сабаленка.

4. каго. Разм. Узяць на прывязь. Яхімаў воз ужо прыбралі, Каня на лейцы навязалі У кустах альховых каля дуба. Колас. Грознага [быка] усё-такі ўціхамірылі і зноў навязалі на ланцуг. Дайліда.

навя́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. навязваць — навязаць (у 2–4 знач.).

навя́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да навязацца.

2. Зал. да навязваць.

навя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навязаць.

навя́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад навяліць.