Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падсі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсініць.

падсістэ́ма, ‑ы, ж.

Падраздзяленне, частка якой‑н. сістэмы, якая характарызуецца адноснай цэласнасцю.

падсі́так, ‑тка, м.

Невялікае сіта для прасявання мукі. Старая Лукашыха, Аўгеня, прыйшла да свае суседкі Югасі пазычыць падсітак прасеяць мукі. Колас.

падскавы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу нягучна скавытаць.

падскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; заг. падскачы; зак.

1. Наблізіцца скачкамі. Падскакаць на адной назе да ложка.

2. Прыехаць на кані наўскач. З гадзіну таму назад да будынка райкома галопам падскакалі на конях два партызаны. М. Ткачоў.

падска́кванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падскакваць — падскочыць (у 1, 3 знач.), падскакаць (у 1 знач.).

2. Разм. Прытанцоўванне.

падска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да падскочыць.

2. Незак. да падскакаць.

3. Разм. Прытанцоўваць, скакаць. Падскакваючы ад радасці,.. [хлопцы] накіраваліся дамоў. Кавалёў.

падсква́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падскварыць.

падсква́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падскварваць — падскварыць.

падсква́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падскварыцца.

2. Зал. да падскварваць.