насто́ены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад настояць 1.
насто́ены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад настаяць 2, настояць 3.
насто́ечны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да настойкі, уласцівы настойцы.
насто́й, ‑ю, м.
1. Выцяжка з расліннага або жывёльнага рэчыва, змешчанага ў ваду або іншую вадкасць. Настой траў. □ Маці ні на крок не адыходзіла ад.. [Алеся], давала ніць чай з моцным настоем ліпавага цвету, пакрывала коўдрай, кажухом і чакала раніцы. Сіняўскі.
2. перан. Густы пах якога‑н. рэчыва (раслін, ягад і пад.). Вецер пах вадою і смаловым настоем далёкіх і блізкіх бароў. Грахоўскі. Разам з ранішнімі даліннымі туманамі ў паветры плаваў пахкі верасовы настой. Краўчанка.
насто́йванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. настойваць 2 — настояць 1.
насто́йванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. настойваць 1 — настояць 2.
насто́йванне 3, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. настойваць 3 — настояць 3.
насто́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да настояцца, настаяцца (у 2 знач.).
2. Зал. да настойваць 2.
насто́йваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да настаяць 1, настояць 2.
насто́йваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да настояць 1.
насто́йваць 3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да настаяць 2, настояць 3.
насто́йка, ‑і, ДМ ‑стойцы; Р мн. ‑стоек; ж.
1. Спіртны напітак, настоены на ягадах або травах. Паставіць настойку. Вішнёвая настойка. □ Перакуліўшы добры келіх .. настойкі і смачна закусіўшы грыбамі, Сабастыян быў цяпер у тым добрым настроі, калі хочацца чалавеку марыць. Сабаленка.
2. Тое, што і настой (у 1 знач.). Ёдная настойка. Валяр’янавая настойка.
насто́йлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць настойлівага (у 1 знач.). Праявіць настойлівасць. □ Стук паўтарыўся з большаю сілаю і настойлівасцю. Колас. — Мастацтва патрабуе ахвяр, — суцяшаў Хахлоўскі жонку і працаваў з яшчэ большай настойлівасцю. Мяжэвіч.
насто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Рашучы ў дасягненні сваёй мэты, свайго жадання. Настойлівы чалавек. □ Мы пабудзем тут шахцёрскі гарт Вопытных, настойлівых майстроў. Аўрамчык. Рос. [Нічыпар] упартым і настойлівым. Мележ.
2. Які выражае рашучасць. І зноў стукат, але ўжо інакшы — глухі і настойлівы. Лупсякоў. [Ніна] пачырванела пад настойлівым поглядам таварышкі. Васілевіч. // Які ажыццяўляецца з рашучасцю, упартасцю. Настойлівыя пошукі.
насто́лькі, прысл.
У такой меры, у такой ступені. Буксаванне было настолькі моцнае, што з-пад колаў феерверкам пасыпаліся іскры. Васілёнак. Здзіўленне ў голасе маці было настолькі шчырае, што я міжвольна ўсміхнуўся. Брыль.