настойлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць настойлівага (у 1 знач.). Праявіць настойлівасць. ▪ Стук паўтарыўся з большаю сілаю і настойлівасцю. Колас. — Мастацтва патрабуе ахвяр, — суцяшаў Хахлоўскі жонку і працаваў з яшчэ большай настойлівасцю. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)