Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падсілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Разм. Паеўшы, падмацаваць свае сілы. Падсілкаваўшыся яблыкамі,.. [Пятро] рушыў далей і яшчэ да цямна мінуў балота, густы сасновы лес і прыйшоў у.. вёску. Шамякін. У хаце Васіль скінуў цяжкія гумавыя боты, распрануў ватоўку, падсілкаваўся халодным малаком і лёг на канапу. Гаўрылкін.

падсілкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго.

Разм. Пакарміўшы, падмацаваць чые‑н. сілы.

падсілко́ўванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсілкоўваць — падсілкаваць.

падсілко́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падсілкавацца.

2. Зал. да падсілкоўваць.

падсілко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсілкаваць.

падсі́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсініць.

падсіні́цца, ‑сініцца; зак.

Набыць сіняваты колер пасля падсіньвання. Бялізна добра падсінілася.

падсіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.

1. Падфарбаваць чым‑н. сінім. Падсініць ваду.

2. Апускаючы ў ваду з разведзенай сінькай, надаць сіняваты колер. Падсініць бялізну.

падсі́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсіньваць — падсініць.

падсі́ньвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падсініцца.

2. Зал. да падсіньваць.