падсвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча.
Зак. да падсвістваць.
падсві́стванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсвістваць — падсвістаць.
падсві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Свістаць у такт, суправаджаючы спевы, ігру і пад. Адзін спявае, другі падсвіствае.
падсвядо́масць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць падсвядомага.
2. Не зусім усвядомленыя думкі, пачуцці, уяўленні. Дзесь, у падсвядомасці, як бы нейкі голас казаў, як неразумна, як брыдка траціць свой час у .. забавах. Колас.
падсвядо́мы, ‑ая, ‑ае.
Неўсвядомлены, інстынктыўны, няясны. Усё жыццё сваё.. [Жан] пачынаў рабочы дзень з падсвядомай іскрай надзеі, што новы дзень прынясе яму нейкую.. радасць. Шамякін. [Алаіза] баялася азірнуцца, адчувала нейкім падсвядомым пачуццём, што чалавек ідзе за ёю наўмысля. Арабей.
падсвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак., каго-што.
Асвяціць з якога‑н. боку; даць дадатковае асвятленне, узмацніць асвятленне чаго‑н.
падсе́джванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падседжваць — падседзець; падкопы, інтрыгі супраць каго‑н. [Янукевіч:] — І папярэджваю вас абодвух: заўважу падседжванне, дробную грызню — не паздаровіцца ні табе, Сцяпан Захаравіч, ні табе, Лявон Ігнатавіч... Хадкевіч.
падсе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падседзець.
падсе́дзець, ‑седжу, ‑седзіш, ‑седзіць; зак., каго.
Разм. Пашкодзіць каму‑н. у чым‑н., ашукаць. [Антон:] — Мне дзядуля часта расказваў пра вашу паездку. [Яўхім:] — Мусіць, і пра жуліка табе гаварыў, як той падседзеў нас? Пальчэўскі.
падсе́кцыя, ‑і, ж.
Аддзел, які з’яўляецца часткай секцыі.