падса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падсадзіць (у 2, 3 знач.).
2. Тое, што і падсада. [Вялікі роў] густа зарос лесам і маладой падсадкай, кустамі і травой. Асіпенка.
падса́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да падсадкі. Падсадныя дрэўцы.
2. Які выкарыстоўваецца для прываблівання дзікіх птушак, звяроў у час палявання. Падсадная качка.
падса́к, ‑а, м.
Тое, што і сак (у 2 знач.). Па вуліцы прайшоў стары з вудамі і падсакам. Ляўданскі. — Лешч! — у адзін голас ускрыкнулі здзіўленыя настаўнік і тэхнік. — Хапай падсак, падсакам яго! Лупсякоў.
падсаладзі́цца, ‑салодзіцца; зак.
Зрабіцца больш салодкім.
падсаладзі́ць, ‑саладжу, ‑салодзіш, ‑салодзіць; зак., што.
Зрабіць трохі салодкім ці больш салодкім. Падсаладзіць малако. Падсаладзіць яблычны сок. // перан. Зрабіць больш прыемным. Гаварыла Дзіміна проста, без жадання згладзіць вострыя вуглы або падсаладзіць непрыемную праўду. Карпаў.
падсалі́цца, ‑соліцца; зак.
Разм. Зрабіцца больш салёным, злёгку прасаліцца.
падсалі́ць, ‑салю, ‑соліш, ‑соліць; зак., што.
1. Зрабіць трохі салёным ці больш салёным. Падсаліць кіслае малако. Падсаліць бульбу.
2. і чаго. Разм. Засаліць дадаткова. Падсаліць агуркоў.
падсало́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падсаладзіць.
падсало́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падсалоджваць.
падсало́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсаладзіць.