Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

параскла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і параскладаць.

параскле́йвацца, ‑аецца; зак.

Расклеіцца — пра ўсё, многае.

параскле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расклеіць усё, многае.

параско́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскалоць усё, многае. Парасколваць круглякі.

параско́пваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параскопваць.

параско́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскапаць усё, многае.

параско́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Раскарміць усіх, многіх.

параско́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Раскорпаць усё, многае.

параскрада́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параскрадаць.

параскрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскрасці ўсё, многае.