папа́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Карміць коней у дарозе ў час адпачынку; рабіць папаску. Выберам які-небудзь лясок па дарозе і спынімся папасвацца. Чорны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пасвіцца дзе‑н. час ад часу. Метраў на дзвесце хвасты ў канюшыне аб’едзены: відаць, не раз гэтыя кароўкі тут папасваліся. Лобан.
3. перан. Разм. Мець пажыву, карысць. [Ціток:] — Чужыя [людзі] каля мяне папасваюцца, а свой чалавек, мой божа, з голаду памірае. Лобан.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Тое, што і пасвіцца. На лугавінв папасвалася чарада калгасных кароў. Бялевіч. Крокаў за дзесяць ад агню, у негустым зарасніку, папасвалася рыжая, з белымі падпалінамі на баку карова. Сачанка.
папа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.
Разм. Пасвіць час ад часу. Варанецкі ведаў, што.. многія хутаранцы папасвалі жывёлу на калгасных пасевах. Дуброўскі.
папасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак.
Разм. Свістаць доўга, неаднаразова.
папасві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папасвістаць.
папа́свіцца, ‑пасецца і ‑пасвіцца; зак.
Пасвіцца некаторы час. Варанецкі лёгка саскочыў з сядла, паслабіў каню папругі і пусціў яго папасвіцца. Дуброўскі.
папа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце, ‑пасуць і ‑пасу, ‑пасвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце; зак., каго-што.
Пасвіць некаторы час. — Глядзі толькі, не крыўдзі.. [каня], — паківаў пальцам конюх. — Удзень папасі з гадзіну, а потым напаі ў рэчцы. Якімовіч.
папасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папасядзець.
папасе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Тое, што і папасеяць.
папасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., чаго.
Разм. Сеяць доўга, неаднаразова.
папа́ска, ‑і, ДМ ‑пасцы; Р мн. ‑сак; ж.
Прыпынак у дарозе для кармлення, яды; папас. Абозная папаска заўсёды была ў карчме на гасцінцы. Чорны. Луг пад раку ўсыпалі журавы. Асеў, відаць, вырай нанач на папаску. Пташнікаў.