настро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.
1. Стаць настроеным (пра музычны інструмент, машыну і пад.).
2. Разм. Прыстасаванне для прыёму якіх‑н. хваль (радыё, магнітных і пад.). Трэба ісці да гаспадара гасцініцы прасіць, каб настроіўся на Маскву. У яго батарэйны прыёмнік. Б. Стральцоў.
3. Настроіць, падрыхтаваць сябе да чаго‑н. [Даніла і Серафіма] пастроіліся, што стары прыехаў да іх назаўсёды. Сабаленка. Ніна настроілася на доўгую дарогу, ведала, што ёй будзе нялёгка. Арабей.
настро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., каго-што.
1. Надаць музычнаму інструменту пэўную вышыню гуку. Настаўнік зняў са сцяны скрыпку, настроіў сяк-так струны і пачаў вадзіць па іх смыкам. Колас. Тым часам Віктар настроіў гітару і прыемным барытонам пачаў спяваць. Ваданосаў.
2. Падрыхтаваць да работы, наладзіць, адрэгуляваць (пра механізмы). Настроіць станкі. // Прыстасаваць для прыёму хваль (радыё, магнітных і пад.). [Сенатар] настроіў тэлевізар на другую хвалю. Гамолка.
3. Выклікаць які‑н. настрой. Простая, знаёмая з.. маленства, работа дала [Сіротку] асалоду, дзіўна хораша настроіла, зрабіла добрым, лагодным, вясёлым. Шамякін. Багатая кватэра настроіла Дземідзецкага на вясёлы лад. Новікаў. На філасофскі часам лад Настроіш думкі ты ў самоце. Колас.
4. Выклікаць у каго‑н. якія‑н. пачуцці, думкі (у адносінах да каго‑, чаго‑н.). Настроіць усіх супроць сябе. □ Бацька навучыў мяне чытаць буквар і разам з маці так настроіў на вучобу, што я з радасцю пераступіў школьны парог. Кірэенка.
настро́й, ‑ю, м.
1. Унутраны, душэўны стан. На кожным твары, у кожнай хаце адчувалася: у людзей узняты перадсвяточны настрой. Васілевіч. Арына адразу заўважыла, што муж не ў гуморы, і, як звычайна ў ў апошні час, пастаралася развеяць яго кепскі настрой. Карпаў. // Разм. Добры гумор. Свайго вясёлага настрою Схаваць не можа наш рыбак. Колас. [Сухадольскі:] Ты ўжо дасягнула свайго — сапсавала мне настрой. Крапіва.
2. Накіраванасць думак, пачуццяў і пад. каго‑н.; настроенасць. Толькі пазней мы даведаліся, што Гурскі прад’явіў некаторыя з нашых работ на педсавеце, абвінавачваючы нас у крамольных настроях. Мядзёлка. Агульны напрамак творчасці маладых паэтаў — правільны. Але бываюць выпадкі, калі ў іх лірыцы пачынаюць гучаць нездаровыя настроі. «Маладосць».
3. Схільнасць, жаданне рабіць што‑н. Вечарам, пасля работы, Рыгор вярнуўся на кватэру. Быў настрой нікуды не выходзіць. Гартны.
настро́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. настройваць — настроіць (у 1, 2 знач.).
настро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да настроіцца.
2. Зал. да настройваць.
настро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да настроіць.
настро́йка, ‑і, ДМ ‑стройцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. настроіць (у 1, 2 знач.).
2. Механізм, які прызначаны для настройвання машын, апаратаў, прылад. Майбарада спыніўся каля .. [радыёпрыёмніка], пяшчотна пакратаў бліскучыя ручкі рэгулятараў настройкі, уздыхнуў. Шамякін.
настро́йшчык, ‑а, м.
Спецыяліст па настройцы музычных інструментаў, станкоў, механізмаў і пад.
настро́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад настрачыць.