Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падрэгулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Разм. Трохі, дадаткова адрэгуляваць. Падрэгуляваць матор.

падрэ́з 1, ‑а, м.

Спец. Жалезная паласа саннага полаза. Каб вазок не кідала на ўхабах, на палоззе пасаджаны падрэзы. Сабаленка.

падрэ́з 2, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падрэзаць (у 1, 2 знач.).

2. Падрэзанае месца; надрэз (у 2 знач.). Непадалёку Чубар убачыў шырокі, з вялікім падрэзам пень. Чыгрынаў.

падрэ́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падрэзаць.

падрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.

1. Зрэзваючы, крыху пакараціць, зрабіць раўнейшым. — Вось тут трэба крышку падрэзаць, а ўнізе распусціць, — казала Ганна Лявонаўна, паказваючы на паясніцу [сукенкі]. Корбан.

2. Разрэзаць знізу, з бакоў, не да канца. Выбралі [людзі] тоўстую разгалістую ліпу. Падрэзалі з аднаго боку, перайшлі на другі. Паўлаў.

3. перан. Разм. Пазбавіць сіл, здароўя і пад. Хвароба адрэзала яго.

4. перан. Разм. Сказаць трапнае з’едлівае слова, паставіць каго‑н. у смешнае становішча. Падрэзаць дакладчыка.

5. і чаго. Разм. Нарэзаць дадаткова, яшчэ трохі. Падрэзаць хлеба. Падрэзаць каўбасы.

6. Спец. Зрабіць падрэзку (у 2 знач.).

•••

Падрэзаць крылле (крылы) каму — тое, што і абрэзаць крылле (крылы) каму (гл. абрэзаць).

падрэ́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падрэзваць — падрэзаць (у 1, 2 і 5 знач.).

падрэ́звацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падрэзваць.

падрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падрэзаць.

падрэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падрэзаць (у 1, 2 і 5 знач.).

2. Спец. Апрацоўка на такарным станку тарцовых (папярочных) паверхняў вырабаў з металу.

падрэйфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак.

Дрэйфаваць некаторы час. Давялося маракам падрэйфаваць.

падрэ́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу або злёгку драмаць. Ноччу ж участак пуставаў, толькі вартаўнік падрэмваў тут, прысеўшы дзе-небудзь на цэгле. Кулакоўскі. І вось.. [Грыбавец] падрэмвае ўжо, сагрэты агнём і закалыханы расказам касца. Пестрак.