Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Дрынкаць некаторы час. [Лёнька] трымае фасон не горш Косціка: перад кожным танцам спачатку падрынкае, падцягне струны, а потым ужо і зайграе. Сяркоў.

падрысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

1. Дадаць якія‑н. дэталі, штрыхі (на рысунку), нарысаваць дадаткова.

2. Падправіць, палепшыць рысунак. Падрысаваць партрэт.

падрысо́рванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрысорваць — падрысорыць.

падрысо́рвацца, ‑аецца; незак.

Спец. Зал. да падрысорваць.

падрысо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Спец. Незак. да падрысорыць.

падрысо́рнік, ‑а, м.

Спец. Планка, у якой умацаваны рысоры.

падрысо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Спец. Абсталяваць што‑н. рысорамі. Падрысорыць матацыкл.

падрысо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрысоўваць — падрысаваць.

падрысо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падрысоўваць.

падрысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падрысаваць.