падрулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Кіруючы рулём, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. на самалёце, машыне і пад. Антон устрывожыўся, калі Шпілеўскі, выключыўшы матор, падруліў да ўзбочыны. Савіцкі. Ярота падруліў на самакаце к тратуару і пераступіў нагою з педаля на дошку. Лобан. // што. Кіруючы рулём, падвесці куды‑н. машыну, самалёт і пад. Неўзабаве чарнявы юнак.. падруліў грузавік да самага спуска. Гроднеў.
падру́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрульваць — падруліць.
падру́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падрульваць.
падру́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падруліць.
падрумя́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрумяніць.
2. у знач. прым. Які падпёкся, стаў румяным. Неўзабаве гаспадыня ўвайшла з боханам свежага падрумяненага хлеба. Пальчэўскі.
падрумя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
1. Падфарбаваць сабе твар румянамі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пекучыся, смажачыся, стаць румяным, падпечаным. Булкі падрумяніліся.
падрумя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
1. Злёгку падфарбаваць румянамі. Падрумяніць шчокі.
2. Пекучы, смажачы, зрабіць румяным, падпечаным. Падрумяніць мяса.
падрумя́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падрумяніцца.
2. Зал. да падрумяньваць.
падрумя́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падрумяніць.
падруча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да падручыцца.