Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паслянаціскны́, ‑ая, ‑ое.

Які знаходзіцца пасля націску ў слове. Паслянаціскныя зычныя. Паслянаціскны склад.

пасляпасяўны́, ‑ая, ‑ое.

Які бывае, адбываецца пасля сяўбы. Пасляпасяўная апрацоўка глебы.

пасляпі́ць, ‑сляплю, ‑слепіш, ‑слепіць; зак., каго-што.

1. Асляпіць усіх, многіх.

2. Зрабіць слепаватымі (пра вочы).

пасляро́давы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца пасля родаў. Пасляродавае захворванне.

паслярэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да часу пасля якой‑н. рэвалюцыі.

паслясло́ўе, ‑я, н.

Заключэнне, заключны артыкул, які змяшчаецца ў канцы твора. Друкуючы гэтыя нататкі, мне б хацелася зрабіць пасляслоўе. Скрыган.

пасляўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца пасля ўборкі ўраджаю. Пасляўборачная апрацоўка зерня.

пасляшлю́бны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца пасля шлюбу. Пасляшлюбнае падарожжа.

па́сма, ‑ы, ж.

1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж. Пасма лёну, канапель. // Спец. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы.

2. Пучок валасоў. Нэля моўчкі нахіліла галаву, пасма жаўтаватых валасоў упала на бледны лоб. Лупсякоў. Дома я застаю камлюкаватага, з сівымі пасмамі ў барадзе чалавека. Скрыган. // Пучок якога‑н. валакністага матэрыялу, шэрсці і пад. На каўняры растаў іней, і аўчына мокрымі доўгімі пасмамі ліпла да шчок. Пташнікаў. // перан. Пра што‑н., што прыняло выцягнутую прадаўгаватую форму; паласа чаго‑н. Пасма туману. □ Пасмы хмар збіраліся на небасхіле. Маўр. Пасмы святла заблудзіліся на аснежаным пляцы. Бядуля. У баку таварнай станцыі манеўровы паравоз пускаў пасмы дыму. Новікаў.

пасма́глы,

гл. пасмяглы.