параскашне́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1. Зрабіцца раскошным, раскашнейшым. Хадора была рада гэтаму: утрох жа як возьмуцца шыць, дык вунь як іх жыццё параскашнее. Сабаленка. За тры гады дрэвы ў вёсцы пабольшалі, параскашнелі. Гаўрылкін.
2. безас. Стаць раскапгаей, папрастарнець. Калі .. Завішнюка раптам падкінула ўгору, ударыла каленам аб кузаў і наваліліся мужчыны, ён са злосцю выпрастаўся — тады чуць-чуць параскашнела. Пташнікаў.
параскіда́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад параскідаць.
параскіда́цца, ‑аецца; зак.
Раскідацца — пра ўсё, многае. [Нахлябіч:] Гумно .. ваша ледзьве ліпіць, ды і ўсе будынкі папарахнелі, зараз параскідаюцца. Чорны. Каля маёнтка на полі, як копы сена, параскідаліся досыць высокія капцы, дзе закапана бульба на гарэлку. Колас.
параскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Раскідаць усё, многае або ўсіх, многіх; раскінуць усё, многае. Цяпер гэтыя лістоўкі трэба было параскідаць нам па горадзе. Карпюк. Чарнявы сын Параскідае цацкі, На рукі просіцца, Ну, і пайшла гульня. Чарот. [Маці:] — Вайна нямногім так мінулася. І ў кожнага сваё гора. Можа, і яго гняздо параскідала. Чыгрынаў. [Міхаіл Фёдаравіч:] — Калі братоў лёс параскідаў па свеце — адзін служыў на Сахаліне, другі быў у ссылцы, трэці ўцёк у Турцыю, то ў іх была яшчэ сястра... «Полымя». Дрэвы выраслі, параскідалі ўбакі голле, закрылі дарогу пад сабою. Чорны.
параскі́двацца, ‑аецца; зак.
Тое, што і параскідацца.
параскі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і параскідаць. [Вецер:] Магу я стрэхі параскідваць з хат, пяском засыпаць вашы ўсе абшары. Дубоўка.
параскіса́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Раскіснуць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Паўздуваліся, насмактаўшыся талай вады, параскісалі ад гразі шляхі. Хадановіч.
парасклада́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад параскладаць.
парасклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Раскласці, разлажыць усё, многае. У густым вішняку паставілі стол, пан Уладзіслаў параскладаў свае паперы. С. Александровіч.
параскла́дваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад параскладваць.