Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падбухто́ршчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да падбухторшчык.

падбухто́ршчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да падбухторшчыка, падбухторвання. Падбухторшчыцкія дзеянні.

падбухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Разм. Падгаварыць каго‑н. да якога‑н. дзеяння. Падбухторыць да бунту. □ [Валя] ведала, што сам .. [Лёня] не здольны на такія ўчынкі — хіба падбухторыць хто ... Васілевіч. [Паходня:] — Пярэчу, і калгаснікаў падбухтору, каб не адпускалі [Зосю]. Такога намесніка страціць? Хадкевіч. // Настроіць супроць каго‑н. [Верамейчык:] А ты хочаш за калгасны кошт для ўсіх добрым быць? Каб людзі пра твае грахі маўчалі? І таму падбухторыў супроць мяне ўсю камсамольскую арганізацыю? Губарэвіч.

падбяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падбегчы.

падбялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑беліць; зак., што.

1. Пабяліць злёгку, дадаткова. Падбяліць сцены мелам. // Засыпаць, пакрыць што‑н. (снегам, туманам). Горад як бы павесялеў. Першы снег падбяліў яго, і ён, здавалася, аж вуліцы рассунуў. Сабаленка.

2. Падбавіць у якую‑н. рэдкую страву малака, смятаны. Падбяліць боршч смятанаю.

падбяро́завік, ‑а, м.

Ядомы грыб з гладкай буравата-шэрай шапкай, які расце ў бярэзніку; абабак; бабка; бярозавік; чорнагаловік. На кожным кроку сустракаліся грыбы — баравікі, падбярозавікі, падасінавікі. В. Вольскі.

падбярэ́жнік, ‑у, м.

Спец. Травяністая расліна сямейства чальчаковых, якая расце на вільготным месцах.

падбярэ́жны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў вадзе ля самага берага. Дадбярэжны чарот.

падва́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.

Падазваць птушак або звяроў, падрабіўшы іх голас. Падвабіць сабаку. Падвабіць голуба. □ Мне не хацелася забіваць матку, я наважыўся падвабіць качара. Кірэенка. [Петрык:] — Дзядзька Яўхім, вы ж нікому не расказвайце. — А чаму? — здзівіўся Яўхім. — Чаго ты баішся? — Каб Боцю не падвабіў хто-небудзь ды не пакрыўдзіў. Ляўданскі.

падва́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падвабіць.