настраёвасць, ‑і, ж.
Кніжн. Пэўная накіраванасць думак, пачуццяў, душэўны стан; настрой. У адпаведнасці з.. асноўнай настраёвасцю паэта рытм яго верша шырокі і паўпаводны, фарбы светлыя і ясныя. Глебка. Найбольш падабаліся хлопчыку жніўныя песні, у якіх было нейкае асаблівае прывабнае хараство і настраёвасць. С. Александровіч.
настраля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Пастраляць многа, уволю. [Ціхон:] — Настраляўся я, брат, за свой век. А тут ніяк не мог узняць стрэльбы. Паслядовіч.
настраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-чаго.
Застрэліць, забіць у якой‑н. колькасці. [Ляснік:] — Наедуць сюды [паны] цэлай ардой, і пачнецца! Не столькі [дзічыны] настраляюць, колькі напалохаюць... Чарнышэвіч.
настра́мак, ‑мка, м.
Абл.
1. Пярэбірак сена, саломы і пад. Памацаў [Васіль Кузьміч], як падсохла трава, узяў.. граблі, напластаваў і палажыў пару настрамкаў у капу. Пальчэўскі.
2. Невялікі воз сена, саломы і пад. Прышлося па тры настрамкі сырой травы на кожнага касца. Крапіва.
настраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Страсці ў вялікай колькасці.
настрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак.
1. што. Строчачы, вышыць, прышыць што‑н. Настрачыць узор. Настрачыць кішэню.
2. чаго. Строчачы, зрабіць нейкую колькасць чаго‑н. Настрачыць складак.
3. перан.; што і чаго. Разм. Хутка, паспешліва напісаць што‑н. Настрачыць пісьмо. Настрачыць заметку ў газету.
настра́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад настрашыць.
настра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Навесці, выклікаць страх. [Насця:] — Ты што, як мыш на крупы, надзьмуўся. Глядзі, людзей настрашыш. Мележ. Алёшка адчуваў, што голас. [Аўдолі] нерашучы і напалоханы. Гэта асмельвала яго. І каб настрашыць Аўдолю яшчэ больш, ён пачаў моцна крычаць. Якімовіч.
настро́енасць, ‑і, ж.
Душэўны стан, пэўная накіраванасць думак, пачуццяў і пад.; настрой. Дзелавая настроенасць.
настро́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад настроіць.