пацвярджа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе пацвярджэнне чаго‑н. Пацвярджальны факт. Пацвярджальны подпіс. Пацвярджальная тэлеграма.
пацвярджа́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пацвердзіцца.
2. Зал. да пацвярджаць.
пацвярджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пацвердзіць.
пацвярджэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пацвярджаць — пацвердзіць.
2. Тое, што пацвярджае, чым пацвярджаецца што‑н.; доказ. Выдатныя поспехі беларускага народа і яго баявога авангарда — Кампартыі Беларусі — нагляднае і пераканаўчае пацвярджэнне праваты і жыццёвасці ленінізма. «Маладосць».
пацвярдзе́ць, ‑ее; зак.
Стаць цвёрдым, цвярдзейшым. Гразь пад нагамі падшэрхла і пацвярдзела. Грахоўскі. Голас .. [сакратара ЦК] пацвярдзеў, узняўся, набыў інтанацыі, якія найбольш выразна даносяць думкі да слухача. Хадкевіч.
пацеляпа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Целяпацца некаторы час.
пацеляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым.
Целяпаць некаторы час.
паце́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пацець.
паце́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пацепваць і пацепвацца.
паце́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Час ад часу злёгку сцепацца, рабіць сутаргавыя рухі. У засені было халаднавата. Віцька пацепваўся, стараўся як мага глыбей засунуць у кішэні рукі. Асіпенка. [Ласяняты] дрыготка пацепваліся ад холаду і туліліся да ласіхі. Кірэйчык.