патала́ніць, ‑ніць; безас. зак., каму.
Абл. Пашанцаваць, пашчаслівіцца. [Селянін:] — Добры чалавек! Але вось шкада, што ў жыцці яму не паталаніла! Нікановіч.
паталі́ць, ‑талю, ‑толіш, ‑толіць; зак., што.
Тое, што і наталіць. Ён [дзядок] паталіў з біклагі смагу і мне астатняе нагнуў. Лось.
патало́гія, ‑і, ж.
1. Навука пра ўмовы, прычыны, заканамернасці ўзнікнення, развіцця і вынікі хваробных працэсаў у арганізме чалавека і жывёлы. Лекцыі па агульнай паталогіі.
2. Адхіленне ад нормы жыццядзейнасці арганізма. Паталогія галаўнога мозгу.
3. перан. Кніжн. Адхіленне ад нормы ў чым‑н. Паталогія паводзін.
[Ад грэч. páthos — хвароба і logos — вучэнне.]
патало́к, ‑лка, м.
Спец. Найбольшая вышыня пад’ёму лятальнага апарата. Паталок самалёта. // перан. Найбольшая магчымая норма, мяжа чаго‑н.
пата́ль, ‑і, ж.
Спец. Метал у выглядзе тонкіх палос, які выкарыстоўваецца для аддзелкі чаго‑н. замест пазалоты; фальшывае золата са сплаву медзі з цынкам і інш. металамі.
пата́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Зроблены з паталі; пакрыты паталлю. Патальная рамка.
паталя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1. Незак. да паталіць.
2. Спачувальна адносіцца да больш слабых.
3. Патураць, патакаць.
патамі́цца, ‑томіцца; ‑томімся, ‑томіцеся, ‑томяцца; зак.
Стаміцца — пра ўсіх, многіх. — Ой, дзевачкі! — крыкнула Рая. — Патанцуем лезгінку. — А музыка? — паважна сказала Насцечка. — А мы самі выспеўваць будзем. — Так вы патоміцеся, гэта цяжка так, — сказаў дзед. Чорны. Ужо Мікола быў тры разы па Сымоне і тры разы пад Сымонам, а бой усё ідзе. Патаміліся яны, як пеўні. Колас. Канцэрт пачаўся чамусьці пазней, чым намячалася, дзеці ад чакання патаміліся. Марціновіч.
патамі́ць, ‑тамлю, ‑томіш, ‑томіць; зак., каго.
Стаміць усіх, многіх. Патаміць коней у дарозе.
патана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і тануць. [Салдат-ветэран:] З той вайны гэты край мне знаёмы, У балотах і рэках не раз патанаў... Бачыла. Вёскі проста патанаюць у пладовых садах. В. Вольскі. Людскія галасы патанаюць пад шатамі дрэў. Няхай.