Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

параві́к, ‑а, м.

1. Паравы кацёл, паравы рухавік. У млыне паравік пыхкае круглыя суткі. Шахавец.

2. Разм. уст. Паравоз або поезд з паравозам. Надвечар два паравікі былі гатовы да адыходу са станцыі. Чорны. На «паравіку», як усе тут звалі гарадскі поезд, шмат ужо набралася пасажыраў. Гурскі.

3. Разм. Паравы млын.

параво́з, ‑а, м.

Лакаматыў з паравым рухавіком. У галаве поезда заложна-аднатонна сінеў паравоз. Колас.

паравозабудава́нне, ‑я, н.

Галіна транспартнага машынабудавання, звязаная з вырабам паравозаў.

паравозабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паравозабудавання. Паравозабудаўнічы завод.

паравозазбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зборкі паравозаў. Паравозазборачны цэх.

паравозарамо́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонту паравозаў. Паравозарамонтны завод. Паравозарамонтныя майстэрні.

параво́знік, ‑а, м.

Разм. Чыгуначны рабочы, які абслугоўвае паравоз. Трэба быць, напэўна, сапраўды паравознікам, каб ведаць, што адчувае машыніст перад адпраўкай лакаматыва ў рэйс!.. Васілёнак. // Разм. Работнік паравозабудаўнічага завода.

параво́зніцкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да паравозніка, паравознікаў.

параво́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паравоза. Паравозная будка. Паравозны гудок. Паравозны дым. // Які абслугоўвае паравоз. Паравозны машыніст.

паравы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да пары ​2. Паравая сіла. // Які прыводзяцца ў дзеянне парай. Паравы рухавік. Паравы млын. Паравая машына. // Які выкарыстоўвае цяпло пары. Паравая ванна. Паравое ацяпленне.

2. Прыгатаваны па пары. Паравая рыба. Паравыя катлеты.