пазабюджэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не ўваходзіць у бюджэт. Пазабюджэтныя грошы.
пазабяга́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Забегчы куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазабягалі авечкі ў чужы двор. Пазабягалі дзеці за будынкі.
пазаваёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Заваяваць усіх, многіх або ўсё, многае.
пазавайско́вы, ‑ая, ‑ае.
У выразе: пазавайсковая падрыхтоўка гл. падрыхтоўка.
пазавалака́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Завалачыся, закрыцца, заслацца — пра ўсё, многае. Пазавалакаліся вочы слязамі.
2. Разм. Зайсці, зацягнуцца куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пастухі са статкамі пазавалакаліся ў лес. Пазавалакацца на край свету.
пазавалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Завалачы, закрыць, заслаць усё, многае. Пазавалакалі хмары неба.
2. Разм. Валочачы, зацягнуць куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазавалакаць бярвенне ў павець.
пазавала́квацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Тое, што і пазавалакацца.
пазавала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і пазавалакаць.
пазава́льваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пазавальваць.
пазава́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Заваліцца, запасці, абваліцца — пра ўсё, многае. Пазавальваліся кнігі за шафу. Пазавальваліся сцены. □ Толькі назва была, што бальніца: разгароджаны двор зарос палыном і крапівою, дах згніў, печы пазавальваліся, дымілі і не грэлі. Грахоўскі.
2. Разм. Улегчыся, залегчы — пра ўсіх, многіх.